На тэрыторыі Гомельскай вобласці рашэннем аблвыканкама усталяваны тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкi) дзiкарослых ягад брусніц з 12 жніўня, журавін з 9 верасня 2023 года.
Парадак збору ягад для фізічных асоб не змяніўся. Грамадзяне маюць права без дазваленчых дакументаў бясплатна ажыццяўляць для задавальнення ўласных патрэб збор дзікарослых ягад, грыбоў, пладоў, арэхаў і іншых (акрамя драўніны) лясных рэсурсаў. Плата за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другарадных лясных рэсурсаў прадугледжана толькі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Нагадваем: зараз дзейнічае абмежаванне на наведванне лесу, падчас якога забараняецца уезд на тэрыторыю лесу транспартных сродкаў, развядзенне вогнішчаў і выкарыстанне адкрытага агню ў лесе, правядзенне ў лесе работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі, арганізацыя і правядзенне ў лесе масавых мерапрыемстваў.
Не пакідайце у лесе непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонца яны працуюць як павелічальнае шкло, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох і г.д.). Паведамляйце пра ўзгаранні ў бліжэйшы лясніцтва, у дзяжурную службу Мiлашавiцкага лясгаса па тэлефоне 43-5-67, або ў МНС па тэлефоне 101.