20 мая адзначаецца Сусветны Дзень пчол.
Сусветная супольнасць праз ААН заклікае падтрымліваць дзейнасць пчаляроў, а вучоных –дапамагаць тым, хто займаецца высакароднай справай пчалярства і захавання пчол — самых актыўных апыляльнікаў раслін сярод насякомых. Амаль 76 працэнтаў вытворчасці прадуктаў харчавання заснавана на апыленні, таму пчолы неабходныя для харчовай бяспекі.
З лістапада 2017 года ляснога бортніцтва на Беларускім Палессі мае статус элемента нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці ЮНЕСКА. Жывая традыцыя догляду пчол у лесе — не дзеля мёду, а як архаічны промысел продкаў, ад якіх засталіся вуллі-калоды ў лесе, — рэгіянальная адметнасць Лельчыцкага раёна, дзе гэтая традыцыя ніколі не перарывалася. Бортнікі з Лельчыцкага района захоўваюць і выкарыстоўваюць зробленыя рукамі дзядоў-прадзедаў або заказанымі імі ў свой час інструментамі і прыстасаваннямі для пад’ёму на дрэвы, розным начыннем для працы па догляду і лекаванню пчол.
