Мілашавіцкі лясгас напярэдадні навагодніх святаў з 20 снежня 2021 года пачне продаж навагодніх дрэў, каб кожны жыхар нашага раёна змог парадаваць сябе і сваю сям'ю навагодняй прыгажуняй - натуральнай, з непаўторным водарам.

Чым парушаць закон і плаціць прадугледжаны ў такіх выпадках штраф, які складае ад 5 да 50 базавых велічынь на фізічную асобу, лепш звярнуцца ў лясніцтва лясгаса і набыць зялёную прыгажуню там. Тым больш, што у гэты перыяд лясная ахова пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы, і рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні незаконнай вырубкі дрэваў будуць праводзіцца сумесна з прадстаўнікамі ДАІ і Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.

Набыць навагоднія дрэвы можна ва ўсіх лясніцтвах лясгаса у рабочыя днi з 8 да 17 гадзін. Запрашаем усiх за пакупкамi навагодніх дрэў!

Цэны на навагоднія дрэвы:

Назва

Кошт, з ПДВ

Дрэвы  навагоднія вышыней да 1 м.

7,5 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 1 да 2 м.

9,6 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 2 да 3 м.

14,0 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 3 да 4 м.

18,00 руб.