Мiлашавiцкi лясгас будзе прадаваць навагоднія дрэвы у чацьвер 28 снежня і у суботу 30 снежня на плошчы г.п.Лельчыцы а 10-ай гадзіне.

Чым парушаць закон і плаціць прадугледжаны ў такіх выпадках штраф лепш набыць зялёную прыгажуню афiцыйна. Тым больш, што ў гэты перыяд лясная ахова працуе ва ўзмоцненым рэжыме, і сумесна з другімі кантралюючымі органамі праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні незаконнай высечкі дрэў.

Набыць навагоднія дрэвы можна таксама ва ўсіх лясніцтвах лясгаса ў працоўныя дні з 8 да 17 гадзін. Запрашаем усіх за пакупкамі навагодніх дрэў!