Мілашавіцкі лясгас напярэдадні навагодніх святаў пачаў продаж навагодніх дрэў, каб кожны жыхар нашага раёна змог парадаваць сябе і сваю сям'ю навагодняй прыгажуняй - натуральнай, з непаўторным водарам.

Чым парушаць закон і плаціць прадугледжаны ў такіх выпадках штраф, лепш звярнуцца ў лясніцтва лясгаса і набыць зялёную прыгажуню там. Тым больш, што у гэты перыяд лясная ахова пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы, і рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні незаконнай вырубкі дрэваў будуць праводзіцца сумесна з другімі кантралюючымі органамі.

      Набыць навагоднія дрэвы можна ва ўсіх лясніцтвах лясгаса у рабочыя днi з 8 да 17 гадзін. Запрашаем усiх за пакупкамi навагодніх дрэў!

Кошт навагодніх дрэў:

Назва

Кошт

без  ПДВ, руб.

Кошт

з  ПДВ, руб.

Дрэвы  навагоднія да 1 м.

6,42

7,70

Дрэвы  навагоднія ад 1 да 2 м.

8,25

9,90

Дрэвы  навагоднія ад 2 да 3 м.

12

14,40

Дрэвы  навагоднія у кадцы да 1 м.

20

24

Дрэвы  навагоднія у кадцы от 1 да 2 м.

23

27,60

Месцы продажу навагоднія дрэў:

Бараўское лясніцтва в.Баравое, Совецкая, 2, т.43-5-99;

Букчанскае лясніцтва в.Букча, Гагарына, 2, т.43-1-22;

Глушкавіцкае лясніцтва в.Глушковічы, Бедзіная, 20, т.46-1-35;

Дзяржынскае лясніцтва в.Дзяржынск, Свецкая, 1, т.48-6-18;

Мілашавіцкае вопытна-вытворчае лясніцтва в.Мілашавічы, Савецкая, 61а, т.43-6-35;

Прыбалавiчскае лясніцтва в.Прыбалавічы, Букчанская, 42а, т.48-0-32;

Рубрынскае лясніцтва в.Букча, Гагарына, 2, т.43-0-41;

Слабадское лясніцтва в.Iванава Слабада, Цэнтральная, 100, т.48-1-30;

Тонежскае лясніцтва д.Тонеж, Гагарына, 21, т.44-5-26.