Мілашавіцкі лясгас напярэдадні навагодніх святаў з 23 снежня 2020 года пачне продаж навагодніх дрэў, каб кожны жыхар нашага раёна змог парадаваць сябе і сваю сям'ю навагодняй прыгажуняй - натуральнай, з непаўторным водарам.
Чым парушаць закон і плаціць прадугледжаны ў такіх выпадках штраф, які складае ад 5 да 50 базавых велічынь на фізічную асобу, лепш звярнуцца ў лясніцтва лясгаса і набыць зялёную прыгажуню там. Тым больш, што у гэты перыяд лясная ахова пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы, і рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні незаконнай вырубкі дрэваў будуць праводзіцца сумесна з прадстаўнікамі ДАІ і Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.
Набыць навагоднія дрэвы можна ва ўсіх лясніцтвах лясгаса у рабочыя днi з 8 да 17 гадзін. Запрашаем усiх за пакупкамi навагодніх дрэў!
Цэны на навагоднія дрэвы:
Назва |
Кошт |
Дрэвы навагоднія вышыней да 1 м. |
6,96 руб. |
Дрэвы навагоднія вышыней ад 1 да 2 м. |
8,88 руб. |
Дрэвы навагоднія вышыней ад 2 да 3 м. |
12,72 руб. |
Дрэвы навагоднія вышыней ад 3 да 4 м. |
16,68 руб. |