ВКЛ / ВЫКЛ: ИЗОБРАЖЕНИЯ: ШРИФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

Милошевичский лесхоз

официальный сайт

Милошевичский лесхоз

официальный сайт

МЕНЮ

Работнікі лясной гаспадаркі ДЛГУ «Мілашэвічскі лясгас» напярэдадні навагодніх святаў пачалі нарыхтоўку і продаж навагодніх дрэў, каб кожны жыхар нашага раёна змог парадаваць сябе і сваю сям'ю навагодняй прыгажуняй - натуральнай, з непаўторным водарам.

Набыць навагоднія дрэвы (елку і хвою) можна будзе 22 і 29 снежня 2018 года на святочных кірмашах, якія адбудуцца на цэнтральнай плошчы г.п.Лельчыцы а дзесятай гадзіне.Чым парушаць закон і плаціць прадугледжаны ў такіх выпадках штраф, які складае ад 5 да 50 базавых велічынь на фізічную асобу, лепш пайсці на навагодні елачны кірмаш  і набыць зялёную прыгажуню там. Тым больш, што у гэты перыяд лясная ахова пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы, і рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні незаконнай вырубкі дрэваў будуць праводзіцца сумесна з прадстаўнікамі ДАІ і Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.Нагадваем, што набыць навагоднія дрэвы можна і ва ўсіх лясніцтвах лясгаса з 8 да 17 гадзін.

Цэны на навагоднія дрэвы:

Назва

Кошт

Дрэвы  навагоднія вышыней да 1 м.

5 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 1 да 2 м.

6,5 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 2 да 3 м.

9,5 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 3 да 4 м.

13 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 4 да 5 м.

20 руб.

Дрэвы  навагоднія вышыней ад 5 да 8 м.

35 руб.

Адрасы лясніцтваў:

Назва лясніцтва

Адрас

Барауское лясніцтва в.Баравое, вул.Савецкая, д.2
Букчанскае і Рубрынскае лясніцтва в.Букча, вул.Ю.Гагарина, д.2

Глушкавічскае лясніцтва

в.Глушкавічі, вул.Бедінай, д.20

Дзяржынскае лясніцтва

в.Дзяржынск, вул.Савецкая, д.1

Мілашэвічскае вопытна-вытворчае лясніцтва

в.Мілашэвічы, вул.Савецкая, д.61а

Прыбалавічскае лясніцтва

в.Прыбалавічы, вул.Букчанская, д.42а

Слабадское лясніцтва

в.Слабада, вул.Цэнтральная, д.100

Тонежскае лясніцтва

в.Тонеж, вул.Гагарына, д.21

Запрашаем усiх за пакупкамi! Тэлефон для даведак 43-5-72.

© 2024. Милошевичский лесхоз.